Плотка Алесь. БАЙСАН

Плотка Алесь. БАЙСАН

Плотка Алесь. БАЙСАН

Артикул:LS17—0054
ISBN:978-985-7119-27-1
Рік видання:2015
Наклад:300 прим.
Мова:білоруська
Кількість сторінок:96
Обкладинка:тверда
Вага:210 г
ВидавництвоКнігазбор
Розмір:207х140х10 мм
Наявність:В наявності
  • 135,00 грн.

Алесь Baisan Плотка – паэт і перакладчык, блудны сын сучбелліту, усходнік па паходжанні, заходнік па крыві. Нарадзіўся ў чарнобыльскай зоне за саветамі, выступае пад псеўданімам Байсан (на марскім слэнгу – зямляк). Лаўрэат і дыпламант беларускіх літаратурных прэмій. Хварэў туберкулёзам, адзін з “адрынутых бамондам” паэтаў, каму ў парушэнне статута не выдалі прэмію “Дэбют”. Аўтар кнігі вершаў “Байсан”, перакладчык на беларускую кніг Івана Сэмесюка “Прыгоды павіяна Томаса” і Юрко Іздрыка “Папіроси”.
Творчасць аўтара – неарэалiзм, якi фiксуе светаадчуванне “Беларусаў свету 2.0”. Літаратурная крытыка сведчыць, што аўтар “спалучае ў сэнсавай гульні рысы новай рэальнасці з гістарычнай памяццю” і стварае “вершаваны летапіс сучаснасці”.
Характэрны выхадзец з гомельскага андэграўнду, песні на словы выконвалі Vopli Vidopliassova (беларуская версія “Весны”), Gods Tower (паводле Nokturnal Mortum), Naka, Yellow Brick Road, Bigi і IvoryGod, удзельнiк гуртоў JazzLatex, Samadhi Boom, TerraKod, «Туфли Гну» (разам з рэперам Seryoga). У супрацы з Уладам Бубенам выдаў два альбомы “лiчбавай паэзii” – Iambnbass i Skweee Belarus, разам з Бубенам і Нарушэвічам – альбомы Bulbahuana, Enighet Ensamhet і “Папяросы: пятка беларуская”.
Вядомы таксама як крыэйтар і адзін з актывістаў кампаніі “Будзьма!”. У масавай культуры найболей вядомая створаная ім “Вершніца” (Vieršnica). Герб з жанчынай замест конніка ўскрыў праблемы гендэрных і генерацыйных стасункаў Беларусі. На аўтара збіраліся падаць у суд за “дэсакралізацыю”, тэрмін, які стаў мемам пасля “ВершніцаГэйта”. Выява перамагла ў нацконкурсе паштовак, заняла вокладку найстарэйшае газеты NN, а найбуйнейшы партал Tut.by зладзіў адмысловае абмеркаванне. Выява разышлася тыражамі цішотак і торбаў і за праз год стала адным з сімвалаў Дня Волі ‘16. 

ISBN: 978-985-7119-27-1
Рік видання: 2015
Наклад: 300 прим.
Мова: білоруська
Кількість сторінок: 96
Обкладинка: тверда
Вага: 210 г
Видавництво Кнігазбор
Розмір: 207х140х10 мм