Цягнік едзе ў Кіеў, а галоўны персанаж — лютая малпа з кульком — засынае ў тамбуры плацкартнага вагона. Акурат у той самы момант у тамбур трапляе маланка, і персанаж прачынаецца пасярод прагаліны на планеце Бабуін у сістэме Агра Цэнтаўра. Там, пасля сумоўя, яго б'юць па галаве старажытным фаліянтам у скураной палітурцы, ён вырубаецца і ачомваецца ўжо ў нетрах гэтай кніжкі, з якой павінен выбрацца. Кніжка насычаная ідыёцкімі гісторыямі пра дэгенератаў, калхазанаў і духоўных настаўнікаў, а перасанаж, каб выбрацца на волю, павінен узяць удзел у кожнай з гэтых гісторый. Гісторыі пададзеныя ў выглядзе лекцый, напісаных у жанры аграмістычнага рэалізму.
У афармленні кнігі выкарыстаныя мастацкія працы Івана Сэмесюка.
Увага. У кнізе ёсць нецэнзурная лексіка. Пажаданае ўзроставае абмежаванне – 18+.
Білоруська мова
ISBN: |
978-617-7420-22-3 |
Рік видання: |
2017 |
Наклад: |
500 |
Мова: |
білоруська |
Кількість сторінок: |
192 |
Обкладинка: |
м'яка |
Вага: |
350 г |
Розмір: |
145 х 200 х 13 мм |